Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: выкрадальнікі знанага ўва ўсім сьвеце надпісу затрыманыя


Польская паліцыя знайшла скрадзеную ў мінулую пятніцу частку брамы былога лягеру сьмерці “Аўшвіц-Біркенаў” зь вядомым на ўвесь сьвет надпісам “Arbeit Macht Frei” (“Праца робіць вольным”).


Мэталёвая канструкцыя была знойдзеная ў другой частцы Польшчы – на балтыйскім узьбярэжжы краіны. Злачынцы пасьпелі парэзаць яе на тры кавалкі – па адным слове ў кожным.

“Мы затрымалі 5 чалавек, якія ўжо раней мелі праблемы з законам. Аднак пакуль невядома, ці яны ўчынілі гэта самі, ці імі нехта кіраваў, зрабіў заказ. Адно, што можна сказаць цяпер дакладна, – яны не належаць да нэанацысцкіх груповак”, – заявіў камэндант паліцыі Малапольскага ваяводзтва Анджэй Ракіта.

Затрыманьне сталася магчымым дзякуючы тэлефанаваньню жыхара мястэчка, дзе жывуць злачынцы. Раней за інфармацыю пра тых, хто скраў гістарычны надпіс, была вызначаная ўзнагарода памерам каля 40 тысяч даляраў.

Пасьля выкраданьня надпісу ў пятніцу над брамаю ў Асьвенціме устанавілі яго копію.

Брама з надпісам “Arbeit macht frei” – адзіная ў канцлягеры, што была вырабленая на загад немцаў польскімі палітычнымі вязьнямі, прывезенымі ў Асьвенцім пры канцы 1940-га – на пачатку 1941-га году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG