Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамовы прадстаўнікоў ПА АБСЭ: ад апазыцыі да Палаты прадстаўнікоў


Дэлегацыя спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ пачынае перамовы ў Менску.


Першая сустрэча — а 10-й раніцы — з прадстаўнікамі палітычных партыяў і грамадзянскай супольнасьці.

Пасьля група на чале з Сэсыліяй Вігстрэм наведае Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

У другой палове дня адбудуцца перамовы ў МЗС Беларусі.

Выніковая прэсавая канфэрэнцыя заплянаваная на 22 сьнежня.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды».
XS
SM
MD
LG