Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Каляды адбудзецца першая ў Празе беларуская літургія


Здымак з сайту http://expedice.rps.cz

Здымак з сайту http://expedice.rps.cz

25 сьнежня праскія беларусы зьбяруцца ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна на першую ў гісторыі Прагі беларускамоўную калядную літургію.


Літургію адслужыць уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка. Вось што ён сказаў у інтэрвію для Радыё Свабода:

“Ужо другую тысячу гадоў наш народ сустракае Раство Хрыстовае, зьбіраючыся на набажэнствы ў храмы. Беларуская эміграцыя выжыла, у значнай меры дзякуючы праваслаўным і ўніяцкім парафіям, якія ўзьніклі пасьля вайны ў многіх краінах сьвету. Таму я лічу вельмі важным, каб беларусы маглі і ў Празе сабрацца ў царкве і адзначыць Раство Хрыстовае на сваёй роднай мове. Буду рады прывітаць усіх, хто прыйдзе на калядную літургію”.

Адрас царквы сьвятых Кузьмы і Дзям’яна – Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech. Пачатак багаслужбы аб 11:00 у пятніцу, 25 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG