Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адпаведныя пастановы прыняты Міністэрствам эканомікі. Цэны на тытунёвую і алькагольную прадукцыю павышаны 19 сьнежня. Пастанова аб павелічэнні адпускных цэн на мяса набудзе моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

Як паведамляе Белапан, межавыя адпускныя цэны на ялавічыну падвышаны на 5%, сьвініну — на 3%. "Эканамічна абгрунтаванае павелічэньне адпускных цэн на мяса будзе ажыцьцяўляцца мясаперапрацоўчымі арганізацыямі, не перавышаючы межавыя адпускныя цэны", — гаворыцца ў паведамленьні.

Цэны на гарэлку і іншыя віды алькагольнай прадукцыі мацункам больш за 28% павялічаны ў сярэднім на 5%. У прыватнасьці, новая прэйскурантная розьнічная цана на такія масавыя віды гарэлак, як "Аквадзіў", "Белая Русь сярэбраная", "Бярозавая", "Афіцэр" і інш., складзе ад 7.860 да 7.950 рублёў за бутэльку 0,5 літра.

Пастанова прынята "з улікам прапаноў канцэрн "Белдзяржхарчпрам" у мэтах кампенсацыі павелічэньня ставак акцызаў на гарэлку і іншую алькагольную прадукцыю", тлумачыць Мінэканомікі.

Розьнічныя цэны таксама падвышаны на цыгарэты, што выпускаюцца ў Беларусі паводле праграмы імпартазамяшчэньня (Pall Mall, Pall Mall Superslims), а таксама на імпартныя — Glamour (Pinks, Menthol), Sobranie (Black Russian, Cocktail) і R1 — "на ўзроўні, прапанаваным вытворцамі і імпарцтэрам".

Акрамя таго, падаражэлі цыгарэты "Карона", вытворчасць якіх аднаўляецца на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы "Нёман", паведамляе Мінэканомікі.
XS
SM
MD
LG