Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве сёньня пахавалі Ягора Гайдара


Залю для разьвітаньня Цэнтральнай клінічнай лякарні наведалі былыя прэм’еры Расеі В.Чарнамырдзін, С.Сьцяпашын і М.Касьянаў, цяеперашні віцэ-прэм'ер і міністар фінансаў А.Кудрын.

Цела Ягора Гайдара было крэміравана ў суботу. Сёньня яго пахавалі на Новадзявочых могілках.

Грамадзянскую паніхіду ў суботу ў Цэнтральнай Клінічнай лякарні вёў Мікалай Сванідзэ, які назваў тры подзьвігі Ягора Гайдара:

“Калі ён стаў на чале ўраду, створанага Б.Н.Ельцыным, маючы нейкую вартую сьмеху колькасьць часу для рэальнай работы, ён уратаваў краіну ад голаду і грамадзянскай вайны. Калі ў кастрычніку 1993 году ён заклікаў людзей і сам пайшоў першым бараніць краіну ад крывавага рэваншу. І калі ён у апошнія гады кінуў увесь свой калясальны талент на напісаньне кніг, і гэтыя кнігі ўражваюць сваёй глыбінёй, сваёй арганнай магутнасьцю і інтэлектуальнай мужнасьцю. Мы разьвітваемся з чалавекам гістарычнага, сахараўскага маштабу…”

На цырымоніі таксама выступіў кіраўнікі дзяржаўнай карпарацыі “Роснано” Анатоль Чубайс:

“Ягор належыць краіне, сьвету. 1990-91 год. Уявім, што мы аказаліся б безь Ягора? Мы б ня справіліся. Ён быў відачоным інтэлектуальным і маральным лідэрам… Ніхто ня ведае, ад колькіх небясьпекаў ён уратаваў нас усіх за апошнія 15 гадоў, калі ў яго не было ніякіх пасадаў і званьняў. Ніхто ня ведае, колькі правільных рашэньняў было прынята, дзякуючы Ягору…

Цалкам рэпартаж з цырымоніі разьвітаньня зь Ягорам Гайдарам чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG