Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД абскардзіць рашэньне Мін’юсту ў Вярхоўным судзе


Такое рашэньне прынятае ў часе паседжаньня Нацыянальнай Рады БХД 19 сьнежня ў Менску ў адказ на адмову Мін’юста зарэгістраваць партыю “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”.

Пасьля рашэньня Вярхоўнага суду будзе прымацца канчатковае рашэньне па далейшай рэгістрацыі БХД, паведаміў прэсавай службе БХД лідэр хрысьціянскіх дэмакратаў Павал Севярынец.

На паседжаньні было таксама вырашана данесьці да беларускай і міжнароднай грамадзкасьці ўсе факты рэпрэсій і ціску з боку ўладаў у адносінах да сябраў і заснавальнікаў БХД, сканцэнтраваць усе высілкі на кампаніі мясцовых выбараў-2010 і вылучыць больш за 300 кандыдатаў ад БХД.
XS
SM
MD
LG