Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ даў Беларусі яшчэ 700 мільёнаў даляраў


Рада дырэктароў Міжнароднага валютнага фонду ў пятніцу прыняла рашэньне пра завяршэньне трэцяга агляду рэалізацыі праграмы stand-by і выдзяленьні Беларусі чарговага транша крэдыту на 700 млн даляраў, паведамляе Інтэрфакс.

Місія МВФ па выніках трэцяга агляду рэалізацыі праграмы stand-by, якая працавала з 9 па 19 лістапада, заявіла, што дасягнула дамову зь беларускімі ўладамі пра прадастаўленьне чарговага транша крэдыту stand-by. Канчатковае рашэньне пра вылучэньне Менску 700 млн даляраў у рамках праграмы павіненна была прыняць рада дырэктараў МВФ.

Папярэдні траншаў у памеры 699,5 млн даляраў паступіў у Беларусь 26 кастрычніка. Усяго МВФ ужо вылучыў Беларусі ў рамках дзейснай праграмы 2,23 млрд даляраў з 3,63 млрд даляраў.

МВФ прыняў рашэньне пра рэалізацыю сумесна з уладамі Беларусі 15-месячнай праграмы stand-by у студзені 2009 года. У чэрвені гэтага года аб'ём фінансаваньня праграмы быў павялічаны з 2,6 млрд да 3,6 млрд даляраў.

Паводле афіцыйных дадзеных, беларуская дзяржава пазычыла ўжо больш за 6 мільярдаў даляраў. Але ў гэтую лічбу не ўваходзяць даўгі банкаўскай сыстэмы краіны. Паводле дадзеных Нацыянальнага банка, што сукупны зьнешні доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2009 году склаў 19 млрд. 298,5 млн. даляраў і павялічыўся з пачатку 2009 гаду на 4 млрд. 144,4 млн., ці 27,3%. У тым ліку за трэці квартал доўг вырас на 1 млрд. 674,3 млн. даляраў (9,5%).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG