Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У мястэчку Лунна Мастоўскага раёна ў краме прадавалі круасаны пасыпаныя замест цукру кальцыніраванай содай. Іх у краму завезьлі з Мастоў.

Мясцовая жыхарка, якая набыла іх першай у краме, распавядае, што адкусіўшы кавалачак, у яе адразу запякло ў роце, праўда, яна, як былы повар, здагадалася, што нешта ня тое і прапаласкала вадой рот.

Спадарыня адразу забіла трывогу і вярнула круасаны ў краму, а таксама паскардзілася ў раён, адкуль адразу прыехалі разьбірацца. Высьветлілася, што ў кандытарскім цэху, са слоў спадарыні, прыбіральшчыца на месца, дзе звычайна стаяла цукровая пудра паставіла памылкова пакунак з кальцыніраванай содай.

Са слоў прадавачкі ў Лунне, круасанаў у краме было толькі 1 кіляграм, пасьля таго, як выявілася іх шкоднасьць, прадавачка абтэлефанавала людзей, якія іх куплялі. Яны вярнулі іх у краму, а ім аддалі назад грошы. Праўда, некалькі круасанаў усё ж купілі людзі, якія праяжджалі праз Лунна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG