Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў «Маладога фронту» прынялі ў парлямэнце і МЗС Эстоніі


Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, яго намесьніка Івана Шылу і Тацяну Шапуцьку прынялі старшыня парлямэнцкай групы ў падтрымку дэмакратычнага разьвіцьця Беларусі Сыльвэр Мэйкар і кіраўнік міжпарлямэнцкай дэлегацыі Эстонія-Беларусь Уладзімер Вельман.

Падчас сустрэчы гаворка ішла пра сытуацыю ў Беларусі, у тым ліку пра апошнія падзеі, калі людзі з рацыямі выкралі моладзевых актывістаў, а таксама пра адлічэньне з БДУ Тацяны Шапуцькі.

Дэпутаты эстонскага парлямэнту вырашылі накіраваць у Беларусь у Палату прадстаўнікоў рэзалюцыю з патрабаваньнем высьветліць абставіны адлічэньня дзяўчыны і аднавіць яе на вучобе.

У Міністэрстве замежных спраў Эстоніі з маладафронтаўцамі сустракаліся генэральны дырэктар палітычнага аддзелу МЗС Мярт Вольмэр і аташэ Рыста Роас. Некалькі дзён таму міністар замежных спраў Эстоніі прапанаваў сваю падтрымку ў справе ўладкаваньня Тацяны на вучобу.

Дэлегацыя «Маладога фронту» напрыканцы сустрэлася з дэпутатам Эўрапарлямэнту Тунэ Келам і арганізацыямі, якія ўваходзяць у групу падтрымкі Беларусі ў Эстоніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG