Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 19 сьнежня даражэюць гарэлка, мяса, цыгарэты


Міністэрства эканомікі прыняло шэраг пастановаў аб павышэньні цэн. Па прапанове канцэрну «Белдзяржхарчпрам» прыкладна на 5% вырастуць цэны на гарэлку і іншыя віды алькагольнай прадукцыі моцнасьцю больш за 28 градусаў.

Па прапанове Мінісельгасхарчу павышаюцца адпускныя цэны на ялавічыну ў тушах (на 5%) і на сьвініну ў тушах на (3%) — у мэтах кампэнсацыі затрат на вытворчасьць мяса.

Падаражэюць і некаторыя маркі цыгарэт, якія вырабляюцца па праграме імпартазамяшчэньня — «Pall Mall» і «Pall Mall Superslims». Прыкладна на 5% уздымуцца кошты на некаторыя імпартныя цыгарэты — «Glamour», «Sobranie», «R1», а таксама на айчынную «Карону» вытворчасьці Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG