Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста звольнілі за ўдзел у акцыі і арышт


Ягор Баброў адразу пасьля вызваленьня завязвае марузкі.

Ягор Баброў адразу пасьля вызваленьня завязвае марузкі.

Актывіста руху «Маладая Беларусь» Ягора Баброва звольнілі з працы. Ягор выйшаў учора на волю пасьля адбыцьця 15 сутак арышту за ўдзел у пэрформансе.

2 сьнежня Ягор Баброў, Наста Машчава, Андрэй Кузьмінскі і Павал Пракаповіч каля ўнівэрмагу «Беларусь» усталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай подпіс: «Ня любіш рэжым — кінь у мяне». Побач са стэндам паставілі скрыню зь яйкамі. Знайшліся ахвотныя, і некалькі яек паляцелі ў стэнд.

Суд Заводзкага раёну Менску пакараў Андрэя Кузьмінскага арыштам на 7 сутак, Насту Машчаву — штрафам у 30 базавых велічыняў, а Ягора Баброва і Паўла Пракаповіча — арыштам на 15 сутак.

Сёньня на працы Ягору паведамілі, што ён звольнены. Хлопец працаваў ахоўнікам у турэцкай будаўнічай фірме «Азалтын». Ён паведаміў «Свабодзе», што кіраўніцтва фірмы, калі даведалася, што ён адбываў арышт за ўдзел у палітычнай акцыі, адразу прыняло рашэньне звольніць «нядобранадзейнага» супрацоўніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG