Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абсалютбанк часова закрывае амаль усе абменьнікі


Рашэньне пра часовае закрыцьцё большасьці пунктаў абмену валют прынята ў мэтах бясьпекі супрацоўнікаў банку. 18 сьнежня быў абрабаваны яшчэ адзін яго абменьнік — ва ўнівэрсаме «Цэнтральны».

Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшыня праўленьня «Абсалютбанку» Барыс Чарэднік. Працаваць будуць толькі тыя абменьнікі, якія знаходзяцца ў будынку банку.

Банк мае намер абсталяваць усе абменьнікі відэакамэрамі і дадатковымі абароннымі прыстасаваньнямі.

10 сьнежня была па-зьверску забітая касірка абменнага пункту «Абсалютбанку» ля гандлёвага цэнтру «Аўтазаводзкі» і выкрадзеная буйная сума грошай. 18 сьнежня быў абрабаваны яшчэ адзін абменьнік ва ўнівэрсаме «Цэнтральны». З сэйфу выкрадзена каля 55 мільёнаў беларускіх рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG