Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбыў агонь з Бэтлеему


Сёньня, 18 сьнежня, у Горадню прыбыў Бэтлеемскі агонь, які раніцай быў запалены ад непагаснай лампады ў базыліцы Божага Нараджэньня ў Бэтлееме, паведамляе інтэрнэт-сайт catholic.by.

Лампада са сьвятым агнём выстаўлена каля цэнтральнага алтара гарадзенскага касьцёла сьвятога Францішка Ксавэрыя. Усе ахвочыя, незалежна ад веравызнаньня, могуць запаліць ад агню сьвечку, каб прынесьці бэтлеемскае сьвятло ў свае дамы.

19 сьнежня Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў Менск. А 21:00 адбудзецца ўрачыстае ўнясеньне агню ў архікатэдральны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі. А 22:00 Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць сьвятую імшу, якая распачне малітоўнае чуваньне моладзі. Пасьля літургіі адбудзецца аплаткавая сустрэча мітрапаліта з моладзьдзю.

Бэтлеемскі агонь будзе дастаўлены таксама ў Ліду, Маладэчна і іншыя гарады Беларусі. Затым яго перададуць у Расею.
XS
SM
MD
LG