Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Петрыкаўшчыне загарэлася школа зь пячным ацяпленьнем


З прычыны пажару ў Бабуніцкай сярэдняй школе Петрыкаўскага раёну, які здарыўся мінулай ноччу, 107 мясцовых школьнікаў не змаглі сёньня вучыцца ў родных сьценах.

Старшаклясьнікаў вырашана вазіць у школу за дзесяць кілямэтраў — у суседнюю вёску Міхедавічы. Малодшыя школьнікі будуць навучацца хто дзе — у сельскім савеце, вясковым клюбе, дзіцячым садку.

Школа ў Бабунічах аднапавярховая, ацяпляецца дрывамі. Грубак тут больш за дзясятак.

Паводле зьвестак рэгіянальнай управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, пажар узьнік у спартовай залі пасьля другой гадзіны ночы — хутчэй за ўсё ад перагрэву грубкі. Яго заўважыў вартаўнік. Чатыры пажарныя машыны не далі распаўсюдзіцца агню. Найбольш пацярпела якраз спартовая заля.
XS
SM
MD
LG