Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: у школах, як у лядоўні


Магілёўскі гарвыканкам прызнаў, што дзеля эканоміі паліўна-энэргетычных рэсурсаў многія школы абласнога цэнтру ацяпляюцца недастаткова. У навучальных установах тэмпэратура памяшканьняў не адпавядае санітарным нормам.

Чыноўнікі прызналі такі факт пасьля шматлікіх скаргаў бацькоў. Тэмпэратурныя нормы ў школах найчасьцей парушаюцца пасьля выходных і канікул, калі школы ацяпляюцца ў рэжыме прагрэву:

«Калі школа не пасьпявае прагрэцца за ноч, дык трэба ўключаць ацяпленьне ў чатыры гадзіны раніцы ў нядзелю. Каб дзеці прыйшлі й там было цёпла і каб не было скаргаў на трох аркушах ад бацькоў. Дык што нам даражэйшае — выкананьне рашэньняў выканкаму ці здароўе дзяцей? Калі тры тыдні трымалі дзяцей на канікулах, потым прывялі іх у клясы з дванаццацьцю градусамі цяпла з-за таго, што сьлепа выконвалі рашэньні і потым атрымалі пэўны працэнт хворых дзяцей», — цытуюць афіцыйныя крыніцы старшыню гарвыканкаму Станіслава Барадаўку.

Раней афіцыйныя крыніцы паведамлялі пра факты недастатковага аб’ёму харчаваньня вучняў і гадаванцаў дзіцячых садкоў. Дзеці недаатрымлівалі да трыццаці працэнтаў харчовага рацыёну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG