Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскае таварыства беларускай школы высяляецца


Таварыства беларускай школы ў Горадні вымушана да 1 студзеня пакінуць памяшканьне, якое яно арандавала ў прыватнай фірмы “Форт”.

Прычына высяленьня ў тым, што агульная сума запазычанасьці за арэнду памяшканьня і камунальныя паслугі зараз складае 5 мільёнаў рублёў. Такіх грошай у ТБШ няма.

Як паведаміў нашаму радыё супрацоўнік ТБШ Эдвард Дзьмухоўскі, таварыства зьбіраецца пераехаць у меншы пакой у тым самым будынку, каб захаваць юрыдычны адрас і працягваць дзейнасьць.

Нагадаем, што сядзіба ТБШ у Горадні — гэта месца разнастайных беларускіх імпрэзаў, шматлікіх сходаў, прэзэнтацый, сустрэчаў, абмеркаваньняў.

Гэтае месца ў Горадні дагэтуль лічылася, бадай, самым беларускім.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG