Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскевіч: рашэньне Эўрапарлямэнту дыскрымінацыйнае


Сяргей Маскевіч
Сяргей Маскевіч

Кіраўнік сталай камісіі міжнародных спраў у Палаце прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч заявіў, што пытаньне вакол удзелу Беларусі ў “Эўранэсьце” “нас сур’ёзна турбуе, і ў беларускім парлямэнце разьлічвалі на іншае рашэньне”.


Так ён пракамэнтаваў рэзалюцыю Эўрапарлямэнту, прынятую 17 сьнежня. У ёй гаворыцца, што дыялёг на тэму “Эўранэсту”(Парлямэнцкая асамблея Эўрапарлямэнту і шасьці краін-удзельніц “Усходняга партнэрств “) павінен быць прадуктыўны. Беларусь будзе запрошаная да паўнавартаснага ўдзелу, калі парлямэнт краіны будзе абраны ў выніку свабодных выбараў. Пакуль жа ўсе рашэньні прамежкавыя”.

“Гэтае рашэньне трэба разглядаць як дыскрымінацыйнае адносна парлямэнту Беларусі. Бо ў асноўных дакумэнтах “Усходняга партнэрства” запісана пра роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў. Паколькі “Эўранэст” зьяўляецца адной са структураў, якія фармуюцца ў рамках “Усходняга партнэрства”, то, натуральна, у фармаваньні структуры парлямэнцкага вымярэньня мы разьлічвалі на роўныя ўмовы для ўсіх. Гэтае рашэньне не спрыяе ня толькі рэалізацыі праграмы “Ўсходняга партнэрства”, але і ў цэлым разьвіцьцю нашых дачыненьняў з ЭЗ. Хочацца верыць, што мы зможам канкрэтна вызначыцца ўсё ж адносна раўнапраўнага ўдзелу ў “Эўранэсьце”. Ва ўсякім выпадку, ёсьць рашэньне аб стварэньні рабочай групы з прадстаўнікоў парлямэнтаў 6 краін “Усходняга партнэрства” і 5—6 краін ЭЗ, а таксама Эўрапарлямэнту. Мяркую, што рабочая група ўнясе прапанову пра роўны ўдзел беларускіх дэпутатаў у “Эўранэсьце”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG