Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталіцкія біскупы Беларусі сустрэліся з папам рымскім


Бэнэдыкт XVI
Бэнэдыкт XVI

З 11 па 17 сьнежня 2009 году каталіцкія біскупы Беларусі з афіцыйным візытам наведалі Ватыкан.

Візыты беларускіх каталіцкіх герархаў у Апостальскую Сталіцу адбываюцца раз на пяць гадоў, цяперашні такі візыт — трэці.

Цягам сямі дзён беларускія сьвятары наведалі ўсе кангрэгацыі Ватыкану, дзе прадставілі сытуацыю каталіцкага Касьцёлу ў нашай краіне. Кульмінацыйнымі момантамі візыту сталі сустрэчы са сьвятым айцом Бэнэдыктам XVI. Пантыфік даў аўдыенцыю і кожнаму біскупу паасобку, і ўсім разам.

Бэнэдыкт XVI зьвярнуўся да беларускіх герархаў з пасланьнем і адзначыў важнасьць сёлетняй сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У сваю чаргу, каталіцкія сьвятары таксама запрасілі папу рымскага наведаць Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG