Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бяляцкі: “У “Вольнай студыі” паказаны супраціў беларускага духу”


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Сваімі ўражаньнямі ад кнігі “Вольная студыя” дзеліцца праваабаронца Алесь Бяляцкі. Нагадваем, што прэзэнтацыя кнігі, якую склалі выбраныя гутаркі Міхася Скоблы з выдатнымі сучасьнікамі, адбудзецца 18 сьнежня а 18.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). У вечарыне возьмуць удзел дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, гісторык Юрась Гарбінскі, паэты Анатоль Вярцінскі і Ўладзімер Някляеў, мастак Алесь Пушкін…


Алесь Бяляцкі:
“Кніга Міхася Скоблы “Вольная студыя” ўразіла мяне. Бо ў ёй адчуваецца нэрв няпростага для творчага чалавека сёньняшняга жыцьця, ягоныя ўзаемаадносіны з уладаю. Гэта, відаць, і ёсьць асноўная тэма кнігі – адвечная праблема паміж уладай і мастаком, паміж уладай і творцам. Са зьмешчаных у кнізе пяцідзесяці дыялёгаў для мяне выразна паўстала карціна: улада ў Беларусі ўпарта хоча паставіць на калені творчых людзей. І частка зь іх становіцца на калені, але далёка ня ўсе.

У “Вольнай студыі” – дыялёгі са свабоднымі людзьмі. Адзін з суразмоўцаў Міхася Скоблы, паэт Алесь Разанаў, назваў нашу рэчаіснасьць “часам своеасаблівай бітвы”. І гэта сапраўды так. Хоць суаўтары “Вольнай студыі” – людзі пераважна апалітычныя, якія не займаюцца палітыкай. Паўтаруся, са старонак кнігі вымалёўваецца карціна супраціву творчага чалавека – пісьменьніка зь пяром у руках, ці мастака з пэндзьлем у руках – супраць антыбеларускай таталітарнай улады. Фактычна я трымаю ў руках кнігу супраціву духу беларускага той рэчаіснасьці, у якой мы ўсе знаходзімся. Мяркую, што “Вольная студыя” можа стаць своеасаблівым падручнікам па асэнсаваньні нашай складанай эпохі”.
XS
SM
MD
LG