Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі зацьвердзіў квоты на вытворчасьць розных відаў алькагольнай прадукцыі ў 2010 годзе.

Згодна з пастановай Савету міністраў № 1637, у наступным годзе ў Беларусі можна вырабіць 15,975 мільёнаў дэкалітраў гарэлкі і лікёрагарэлачных вырабаў. Гэта на 3,1% меней, чым сёлета.

Квота на выпуск шампанскага і іншых пеністых вінаў павялічана на 7,1% да 1,5 мільёна дэкалітраў, віна вінаграднага — скарочана на 28,6% да 2,6 мільёна дэкалітраў, віна вінаграднага арыгінальнага — скарочана ў 5,1 разу да 50 тысяч дэкалітраў.

Квота на выраб каньяку зацьверджаная ў памеры 305 тысяч дэкалітраў (на 10,9% больш, чым у 2009 годзе).

Вінаў пладовых мацаваных ардынарных вырабяць на 33,8% меней, чым сёлета — 11,435 мільёна дэкалітраў. Аднак квота на выпуск вінаў пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасьці і спэцтэхналёгіі павялічаная на 42,9% да 8,285 мільёна дэкалітраў, вінаў садавінна-ягадных натуральных — на 48,2% да 83 тысяч дэкалітраў. Квота на выпуск віскі пабольшала на 13,6% — 25 тысяч дэкалітраў. Тэкілы і рому ў 2010 годзе дазволена вырабіць па 5 тысяч дэкалітраў.
XS
SM
MD
LG