Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парадку дня парлямэнту няма пытаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі


Сёньня а 10-й гадзіне раніцы пачалося апошняе пленарнае паседжаньне трэцяй сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Дэпутаты зацьвердзілі парадак дня, у якім восем пытаньняў.

Сярод іх няма пытаньня аб разглядзе звароту да Нацыянальнага сходу Беларусі парлямэнтаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, якія прасілі Нацыянальны сход прызнаць сувэрэнітэт гэтых дзяржаў.

Такім чынам, гэтае пытаньне можа быць разгледжанае альбо толькі падчас веснавой сэсіі, якая ў адпаведнасьці з законам распачнецца 2 красавіка, альбо на пазачарговай сэсіі.

У парадку працы сёньняшняга дня – унясеньне зьменаў і дапаўненьняў у закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе, у закон, які рэгулюе навуковую, навукова-тэхнічную, інавацыйную дзейнасьць, а таксама іншыя пытаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG