Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду сёньня разгледзіць пытаньне аб выдзяленьні Беларусі чарговай траншы крэдыту stand-by на 700 мільёнаў даляраў.

Місія па выніках трэцяга агляду рэалізацыі праграмы stand-by, якая працавала з 9 па 19 лістапада, заявіла, што дасягнула пагадненьня з афіцыйным Менскам аб прадстаўленьні чарговай траншы крэдыту stand-by.

Місія задаволена выкананьнем Беларусьсю ўзгодненых умоваў эканамічнай праграмы.

У студзені 2009 года МВФ прыняў рашэньне аб рэалізацыі ў Беларусі цягам 15 месяцаў праграмы stand-by. У чэрвені аб'ём фінансаваньня быў павялічаны з 2,6 мільярдаў да 3,6 мільярдаў даляраў.

МВФ лічыць мэтазгодным падрыхтоўку і рэалізацыю новай праграмы stand-by пасьля заканчэньня дзейнай.

Паводле афіцыйных дадзеных, беларуская дзяржава пазычыла ўжо больш за 6 мільярдаў даляраў. Але ў гэтую лічбу не ўваходзяць даўгі банкаўскай сыстэмы краіны. Паводле дадзеных Нацыянальнага банка, што сукупны зьнешні доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2009 году склаў 19 млрд. 298,5 млн. даляраў і павялічыўся з пачатку 2009 гаду на 4 млрд. 144,4 млн., ці 27,3%. У тым ліку за трэці квартал доўг вырас на 1 млрд. 674,3 млн. даляраў (9,5%).

Асноўныя крэдыторы Беларусі





XS
SM
MD
LG