Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Праваму альянсу” міліцыянты вярнулі ўлёткі


Юрась Карэтнікаў

Юрась Карэтнікаў

Супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску вярнулі лідэру «Правага альянсу» Юрасю Карэтнікаву 300 ўлётак і вянок з калючага дроту, які актывісты арганізацыі ўсклалі каля помніка Леніну 7 лістапада.

Удзельнікаў акцыі тады затрымалі. З машыны Юрася забралі ўлёткі ды іншыя друкаваныя матэрыялы арганізацыі.

Юрась Карэтнікаў паведаміў «Свабодзе», што быў вельмі зьдзіўлены, калі яго запрасілі менавіта дзеля таго, каб вярнуць маёмасьць.
XS
SM
MD
LG