Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмаўшяешся ад дактыляскапіі — можаш трапіць на вучэньне


Першы намесьнік унутраных спраў Алег Пякарскі: грамадзяніна, які будзе адмаўляцца ад дактыляскапіі, «будуць пастаянна запрашаць у ваенкамат, і мы не выключаем, што ваенкамат можа прыняць рашэньне прыцягнуць гэтага грамадзяніна на якое-небудзь вучэньне».

У Беларусі пакуль не плянуецца ўводзіць адказнасьць за адмову ад праходжаньня дактыляскапічнай рэгістрацыі, — паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад», цытуючы першага намесьніка ўнутраных спраў Беларусі Алега Пякарскага:

«Цяпер няма прамога ўзьдзеяньня і ўплыву на нашых грамадзян для праходжаньня імі дактыляскапічнай рэгістрацыі. Магчыма, пытаньне аб прыцягненьні да якой-небудзь адказнасьці будзе разглядацца пазьней».

Ён адзначыў, што на дадзены момант існуюць адміністратыўная адказнасьць за няяўку ў ваенкамат, а таксама прыцягненьне да адказнасьці за адмову ад выкананьня патрабаваньня службовай асобы ў часе выкананьня службовых абавязкаў.

«Але мы пакуль не плянуем прымяняць такія меры ўзьдзеяньня», — сказаў першы намесьнік міністра. — «Мы хацелі паглядзець, як грамадзяне будуць добраахвотна аказваць садзейнічаньне». У гэтым зьвязку ён удакладніў, што на сёньня каля 1,3 мільёна грамадзян Беларусі прайшлі дактыляскапічную рэгістрацыю, а 22 тысячы чалавек ад яе праходжаньня адмовіліся. .

Аднак спадар Пякарскі падкрэсьліў, што грамадзяніна, які будзе адмаўляцца ад дактыляскапіі, «будуць пастаянна запрашаць у ваенкамат, і мы не выключаем, што ваенкамат можа прыняць рашэньне прыцягнуць гэтага грамадзяніна на якое-небудзь вучэньне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG