Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Сідарэвіч: “Вольная студыя” спатрэбіцца як дакумэнт”


Сваімі ўражаньнямі ад кнігі “Вольная студыя” дзеліцца гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч. Нагадваем, што прэзэнтацыя кнігі, якую склалі выбраныя гутаркі Міхася Скоблы з выдатнымі сучасьнікамі, адбудзецца 18 сьнежня а 18.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). У вечарыне возьмуць удзел дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, паэт Уладзімер Някляеў, гісторык Міхась Чарняўскі, мастак Алесь Пушкін, дудар Зьміцер Сідаровіч…


Анатоль Сідарэвіч: “Добра, што ў бібліятэцы Радыё Свабода выйшла яшчэ адна кніга. Добра, што ў гэтай кнігі, апрача аўтара, яшчэ пяцьдзясят суаўтараў – палітыкаў, пісьменьнікаў, мастакоў, гісторыкаў, рэжысэраў… Людзей розных прафэсій, людзей адметных і цікавых, якіх цікава было слухаць у перадачы Міхася Скоблы “Вольная студыя”. Ня буду называць імёны суаўтараў, каб кагосьці не пакрыўдзіць. А гісторыкам літаратуры і мастацтва, проста гісторыкам кніга абавязкова спатрэбіцца як крыніца, як дакумэнт. Кніга мае тую перавагу, што яна заўсёды побач, і ў разе патрэбы дапаможа нешта асьвяжыць у памяці, нешта ўдакладніць, працытаваць. Кнігу можна зьняць з паліцы і разгарнуць на патрэбнай старонцы.

Кніга дазваляе чытачу весьці дыялёг з аўтарам, які далёка ад цябе, а то і зусім недасяжны. Праграма і кніга маюць невыпадковую назву – “Вольная студыя”, і натуральна, што на яе эфірных і папяровых старонках мы чуем і бачым вальнаплынную думку людзей, не скаваных цэнзурай, думку пра Беларусь і беларускія справы, пра ўчарашні, сёньняшні і будучы дзень”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG