Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадакі да Макея


Уладзімір Макей, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта

Уладзімір Макей, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта

27 актывістак ініцыятыўнай групы “Жанчыны супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры” чакаюць у будынку рэзыдэнцыі А. Лукашэнкі, што іх прыме кіраўнік адміністрацыі Ўладзімер Макей.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміла праваабаронца Тамара Сяргей:

“Актывісткі прыйшлі раніцай на прыём да Ўладзімера Макея. Учора ім паведамілі, што прыём будзе дакладна, а сёньня ўжо аказалася, што яго перанесьлі. Жанчыны з адміністрацыі не сышлі, усе 27 актывістак дагэтуль чакаюць. Такое ўжо было 17 верасьня, і вось цяпер паўтараецца. Мяркую, чыноўнікі альбо ня хочуць дапусьціць грамадзянак на прыём да кіраўніка адміністрацыі, альбо наўмысна дыскрэдытуюць уладу”, — мяркуе Тамара Сяргей.

Ініцыятыва “Жанчыны супроць беззаконьня ў судах і пракуратуры” аб’ядноўвае больш за 100 грамадзянак Беларусі, які дамагаюцца перагляду судовых спраў, якія лічаць неабгрунтаванымі. Сёлета актывісткі марна спрабавалі атрымаць прыём у старшыні Вярхоўнага суду, генэральнага пракурора ды іншых службовых асобаў. Паводле актывістак ініцыятывы, на свае пісьмовыя скаргі яны атрымліваюць фармальныя адказы.

Актывісткі ініцыятывы «Жанчыны супроць беззаконьняў у судах і пракуратуры» так і не дачакаліся прыёму ў кіраўніка адміністрацыі Ўладзімера Макея. «Каля 17 гадзіны да нас выйшаў кіраўнік прыёмнай прэзыдэнта Пётар Катушкін і паведаміў, што ў адміністрацыі адносна праблем, на якія скардзяцца жанчыны, падрыхтаваная дакладная запіска, якая «будзе перададзеная кіраўніку дзяржавы», — паведаміла «Свабодзе» праваабаронца Тамара Сяргей. Ці праводзіў сёньня прыём грамадзянаў кіраўнік адміністрацыі Ўладзімер Макей, праваабаронцы невядома.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG