Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Трусаў: “Грамадзтва пачало паварочвацца тварам да роднай мовы”


Алег Трусаў
Алег Трусаў

Таварыства Беларускай Мовы падводзіць вынікі сваёй дзейнасьці ў юбілейным для арганізацыі 2009 годзе – у верасьні ТБМ адзначыла 20-годзьдзе. Госьць начнога эфіру – старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Абламейка: У верасьні ТБМ адзначыла сваё 20-годзьдзе. Неўзабаве канец году. У гэтую пару прынята падводзіць вынікі. Якая сытуацыя зь беларускай мовай на гэты час?

Трусаў: Трэба адзначыць, што па выніках сацыялягічных апытаньняў мы ўпершыню атрымалі станоўчае стаўленьне большасьці жыхароў Беларусі да тых, хто гаворыць па-беларуску, хто, як кажуць, змагаецца за гэту мову. Лічбы сацыёлягаў – 51-52%. А тых, хто ня любіць мову, называе яе “калгаснай”, “брыдкай”, “непрыгожай” – толькі 8%. Такім чынам, упершыню за апошнія 50 год наша грамадзтва пачало крыху паварочвацца тварам да сваёй роднай мовы.

Слухаць усю гутарку:


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG