Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі прапануе: сьпіртовымі напоямі гандляваць толькі ў спэцкрамах


“Для таго каб сьпіртныя напоі былі менш даступныя, яны павінны прадавацца ў крамах, якія знаходзяцца асобна. Калі побач з прадуктамі стаіць сьпіртное, то ў некаторых людзей са слабой воляй зьяўляецца спакуса яго купіць. Мы будзем прапаноўваць, каб сьпіртное прадавалі толькі ў спэцыялізаваных крамах або з асобнага ўваходу. Гэтая ідэя яшчэ будзе абмяркоўвацца”, — заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень.

Дэпутаты Менгарсавету 16 сьнежня прагаласавалі за забарону продажу гарэлкі, пладова-ягадных вінаў, слабаалькагольных напояў і піва пасьля 22 гадзіны і да 9:00 наступнага дня на ўсіх аб'ектах гандлю, незалежна ад вызначанага рэжыму гандлю аб'екта, за выключэньнем продажу такіх напояў у разьліў у аб'ектах грамадзкага харчаваньня.

Увядзеньне адзінага рэжыму продажу сьпіртнога для ўсіх крамаў (з 9:00 да 22:00) Галоўная ўправа ўнутраных спраў Менгарвыканкама тлумачыць тым, што ў начны час купляюць пераважна якраз алькаголь, а не харчы, піша БелТА.
XS
SM
MD
LG