Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімеру Заблоцкаму – 70


Сёньня спаўняецца 70 гадоў былому дэпутату Вярхоўнага Савету 12-скліканьня, намесьніку старшыні Апазыцыі БНФ і кіраўніку яе “ценевага кабінэту”, аднаму з распрацоўнікаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі Ўладзімеру Заблоцкаму.


Уладзімер Заблоцкі, кандыдат тэхнічных навук, быў намесьнікам старшыні Камісіі ВС па навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе і членам Камісіі ВС па эканамічнай рэформе, дасягненьню эканамічнай самастойнасьці і сувэрэнітэту. Яму належала адна з ключавых роляў у стварэньні эканамічных канцэпцыяў і законапраектаў, якія Апазыцыя БНФ уносіла на разгляд сэсіяў Вярхоўнага Савету. Нягледзячы на пракамуністычныя настроі большай часткі дэпутатаў, шмат якія ідэі Народнага Фронту былі прынятыя.

У красавіку 1995 года Заблоцкі ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў апазыцыі БНФ супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, пазбаўленьні беларускай мовы статусу адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

“Галоўнае, што мы зрабілі ў тыя гады, у пачатку 90-ых – дамагліся незалежнасьці Беларусі і стварылі дзяржаву. Кіраўнікі ў яе могуць быць розныя, але наша Беларусь застаецца дзяржавай”, -- сказаў юбіляр Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG