Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча, выдаючы “карту паляка” беларусам, “спакушае людзей і робіць гэта падпольным, партызанскім шляхам”, — заявіў дэпутат ПП НС Міхаіл Арда. Дэпутаты ПП НС хочуць правесьці парлямэнцкія слуханьні на тэму польскага Закону “Аб карце паляка”.

Арда турбуецца, што “карту паляка” могуць атрымаць вайскоўцы, супрацоўнікі КДБ і дзяржаўныя службоўцы, якія валодаюць пэўнымі сакрэтамі.

Карта “спараджае недавер і ўносіць варожасьць” сярод шматнацыянальнага насельніцтва Беларусі, перакананы Арда.

Дэпутат прапанаваў вельмі ўважліва вывучыць гэтае пытаньне.

Карта паляка — гэта дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу. Уладальнік карты паляка мае правы, замацаваныя Законам “Аб карце паляка”, які быў прыняты Соймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 году.

“Карту паляка” мае права атрымаць асоба, якая ня мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражываньне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і пры тым заяўляе пра сваю прыналежнасьць да польскага народу і выконвае абавязкі, якія вынікаюць са згаданага закону.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG