Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...

...і марозна. Тэмпэратура: -17 — -13.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Фотавыстава аб Амстэрдаме. Менск, галерэя “Ў”.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Паседжаньне сталай рады АБСЭ ў Вене, на якім Беларусь мае аб’явіць аб сваім рашэньні адносна працягу мандату офісу АБСЭ ў Менску.

Эўрапейскі парлямэнт разгледзіць рэзалюцыю аб сытуацыі ў Беларусі. Дакумэнт павінен канкрэтызаваць патрабаваньні да беларускіх уладаў Рады міністраў замежных справаў Эўразьвязу ад 17 лістапада 2009 году.

Сусьветная гандлёвая арганізацыя праводзіць паседжаньне ў Жэнэве.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1630 памёр беларускі пісьменьнік і рэлігійны дзеяч Мялецій Сматрыцкі.

У 1988 у Беластоку адбыўся першы зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС) — студэнцкай арганізацыі беларусаў Польшчы. БАС узьнік у 1981, але ўлады камуністычнай Польшчы зарэгістравалі арганізацыю толькі ў 1988. Ад абрэвіятуры БАС паходзіць назва папулярнага рок-фэсту “Басовішча” ў Гарадку на Беласточчыне, які ладзіцца БАСам штогод, пачынаючы з 1990.

У 2008 памёр беларускі пісьменьнік Іван Навуменка.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень беларускага кіно.

Міжнародны дзень абароны правоў сэкс-працаўніц ад гвалту і жорсткасьці.

МІНУС 365:


Год таму на сайце "Свабоды": “Рух “За свабоду” зарэгістраваны”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Шлюб для жанчын зьяўляецца найбольш простай формай выжываньня, і агульны аб’ём непажаданага сэксу, які жанчынам даводзіцца пераносіць у шлюбе, мабыць, большы, чым у прастытуцыі” — ангельскі філёзаф Бэртранд Расэл.
XS
SM
MD
LG