Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У праекце рэзалюцыі адзначаецца, што ўлады Беларусі не змаглі зрабіць значнага прагрэсу ў галіне правоў і свабод чалавека пасьля “першых пазытыўных крокаў”.


А ў сераду ў Эўрапейскім парлямэнце адбыліся дэбаты аб сытуацыі ў Беларусі. Як паведамляе БелаПАН, міністар Швэцыі ў справах Эўразьвязу Сэсылія Мальмстрэм заявіла, што Эўрапейскі Зьвяз павінен дакладна фармуляваць умовы пашырэньня супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Паводле Мальмстрэм, дыялёг зь афіцыйным Менскам важны, і “дакладныя ўмовы стануць зарукаю выніковасьці дыялёгу”.

“Беларускія ўлады павінны зразумець, што, выбіраючы рух насустрач Эўразьвязу, яны атрымліваюць магчымасьць эўрапейскай інтэграцыі, пашырэньня двухбаковага супрацоўніцтва, палягчэньня візавага рэжыму”, – адзначыла міністар.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG