Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса, які праходзіць па 40 крымінальных справах, затрымалі ў Туле


Чэмпіён Беларусі па боксе, майстар спорту Ігар Булаўка з 2006-га году знаходзіўся ў вышуку. Яго падазраюць у шэрагу крымінальных злачынстваў, зьдзейсьненых у складзе так званай «банды Рынаса».

У злачынную групоўку, якая цягам 12 гадоў займалася рабункамі, вымагальніцтвам і выкраданьнем людзей, уваходзілі пераважна былыя міліцыянты й спартоўцы.

У сакавіку 2008-га году ўдзельнікаў злачыннай групоўкі судзілі ў Віцебскім абласным судзе. На лаве падсудных тады апынуліся 23 чалавекі, а яшчэ некалькі, як выявіла сьледзтва, на той час уцяклі за мяжу.

У дачыненьні да Ігара Булаўкі распачата больш за 40 крымінальных спраў. Цяпер вырашаецца пытаньне пра яго экстрадыцыю ў Беларусь.

Іншыя ўдзельнікі «банды Рынаса» напрыканцы 2008 году ўжо атрымалі прысуды за крымінальныя злачынствы, зьдзейсьненыя на тэрыторыі вобласьці з 1995 па 2006 гады. Цяпер яны адбываюць пакараньні, прысуджаныя ім на розныя тэрміны — ад 2 да 14 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG