Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маразы: пажары і першыя абмарожаныя


У ноч на сераду ў беларускай сталіцы было мінус 22 градусы. Дзе ратуюцца бяздомныя, ці ёсьць ужо ахвяры абмарожаньняў, якія ўзьнікалі надзвычайныя сытуацыі?

Дырэктар Апёкавага цэнтру Рэспубліканскага шпіталя хуткай дапамогі Міхаіл Галіноўскі паведаміў, што за мінулыя суткі ў Цэнтар зьвярнулася 8 чалавек з абмарожаньнямі. Шасьцёра шпіталізаваныя. Адзін мужчына, якога даставілі з вуліцы а 6 гадзіне раніцы і які па зьнешнім выглядзе быў падобны да бамжа, памёр. Доктар Галіноўскі зьвязвае гэта з рэзкім пахаладаньнем:

«Канечне, раней іх не было. А зараз у Цэнтры знаходзяцца 5 чалавек. Прычым усе працуюць. Прычына — алькаголь».

Ёсьць першыя ахвяры ў рэгіёнах: у Гомелі, таксама ад пераахаладжэньня, у стане моцнага алькагольнага ап’яненьня памёр 58-гадовы мужчына бяз пэўнага месца жыхарства.

Прэсавы сакратар Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Віталь Навіцкі распавёў, што пакуль ніякіх сур’ёзных аварый, кшталту прарыву цепласетак, замярзаньня трубаў, якія б паўплывалі на жыцьцезабесьпячэньне людзей, не было. За мінулыя суткі ў Беларускі адбыўся 41 пажар:

«У полымі загінула 11 чалавек. Прычына гібелі васьмёх — неасьцярожнасьць пры паленьні, і часьцяком у нецьвярозым стане. Павелічэньня надзвычайных сытуацый, зьвязанага наўпрост з халадамі (парушэньне правілаў карыстаньня пячным ацяпленьнем, выкарыстаньне самаробных ацяпляльнікаў, нагрузкі на электрасеткі), з гэтых прычынаў не адбылося».

Нялёгка даводзіцца бяздомным. Часьцяком яны знаходзяць прытулак у сутарэньнях жылых дамоў, а таксама ў нежылых памяшканьнях, распальваюць там агонь. Пра такі выпадак распавёў Віталь Навіцкі:

«Учора ўвечары ў Рагачове на вуліцы Лермантава адбыўся пажар у памяшканьні цаглянага будынка, які належыць „Гомельсельгандлю“. Загінулі двое беспрацоўных мужчын, якія самавольна праніклі ў будынак. Ёсьць такая праблема. Часьцей за ўсё гэта ў жылым сэктары адбываецца, але ў Рагачове вось такая трагедыя здарылася».


У Менску, на вуліцы Ваўпшасава, ёсьць Дом начнога побыту. Там можна знаходзіцца з 18-й вечара да 8-й раніцы. Разьлічаны ён на 92 месцы.

Дырэктар гэтага дома Мікалай Вяркееў распавёў:

«Зараз, можна сказаць, конкурс у нас на пражываньне. Людзі ідуць. Ёсьць сталыя кліенты, ёсьць, якія мяняюцца. Робім зараз усе захады, каб пацясьніцца, лішні ложак паставіць. Тых, хто ўжо доўгі тэрмін тут знаходзіцца, будзем спрабаваць адсяляць да сваякоў альбо яшчэ
Колькасьці асобаў бяз пэўнага месца жыхарства ў горадзе ніхто ня ведае.
куды-небудзь. Ёсьць выпадкі, калі нашы кліенты маюць жытло, а жывуць у нас».

У амаль двухмільённым Менску такі прытулак адзін. Дый у краіне іх лічаныя адзінкі: ёсьць у Горадні, вось-вось павінны адкрыцца ў Віцебску і Берасьці, будуецца прытулак у Воршы. На пытаньне, як вырашыць праблему бяздомных, Мікалай Вяркееў адказаў:

«Колькасьці асобаў бяз пэўнага месца жыхарства ў горадзе ніхто ня ведае. Ідзе міграцыя, ёсьць іншагароднія, ёсьць тутэйшыя. Вельмі складана гэтую праблему вырашаць».


У моцныя маразы ў Менску з раніцы многія сутыкнуліся з тым, што надзвычай складана выклікаць таксі.

Рэзка вырас попыт на гэтыя паслугі: некаторыя ўладальнікі аўто вырашылі не карыстацца асабістым транспартам. А частка машын ня выехала з таксапаркаў — аўто проста не завяліся.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG