Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Quis es? Quis sum?


18-ая кніга з сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" – "Вольная студыя" Міхася Скоблы. 50 гутарак пра свабоду думаць, ствараць і памятаць у сучаснай Беларусі. Інтэлектуальны і эстэтычны фэст, вяршыня дзесяцігадовага радыёцыклю аўтарскіх штонядзельных дыялёгаў з выдатнымі сучасьнікамі. Запрашаем на сустрэчу з аўтарам і героямі. Прэзэнтацыя кнігі 18 сьнежня, у пятніцу, а 18:00. Менск. Палац мастацтваў. Вул. Казлова, 3

Quis es? Quis sum?

Каб зрабіць найлепшую ў сьвеце кнігу беларускіх гутарак пачатку XXI стагодзьдзя, трэба:
– нарадзіцца ў цэнтры Эўропы ў другой палове XX (бо калі раней – вы й вашы героі скончыце ў Гулагу ці на вайне, а калі пазьней – бяз вас пройдзе сьвята змаганьня за волю і незалежнасьць);

– атрымаць асалоду ад агульначалавечай спадчыны, але жыць сваёй мовай, сваёй культурай і сваёй гісторыяй (хоць вы й вашы героі ад гэтага ня станеце валадарамі жыцьця тут і цяпер);

– штотыдзень ужо другое дзесяцігодзьдзе, гледзячы суразмоўцу ў вочы, пытацца, казаць і пісаць так, як насамрэч бачыце, разумееце і думаеце (і быць гатовым выпіць цыкуту, якую тут умеюць вырабляць не раўнуючы як у старажытнасьці), бо толькі ў гутарцы свабодных людзей адказ на вечнае пытаньне:

Quis es? Хто ты?

можа стаць адказам на вечны пошук:

Quis sum? Хто я?
XS
SM
MD
LG