Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краўцэвіч: “Шкада, што “Вольная студыя” выходзіць толькі раз на тыдзень”


Алесь Краўцэвіч

Алесь Краўцэвіч

Сваімі ўражаньнямі ад перадачы “Вольная студыя” дзеліцца доктар гістарычных навук з Горадні Алесь Краўцэвіч.

Нагадаем, што прэзэнтацыя аднайменнай кнігі, якую склалі выбраныя гутаркі Міхася Скоблы з выдатнымі сучасьнікамі, адбудзецца 18 сьнежня а 18.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). У вечарыне возьмуць удзел дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, мастак Алесь Пушкін, паэты Анатоль Вярцінскі і Ўладзімер Някляеў, бард Эдуард Акулін…

Алесь Краўцэвіч: “Я зь вялікай цікавасьцю сачу за кніжнай сэрыяй “Бібліятэка Свабоды”, маю ў сваёй бібліятэцы кнігі Вячаслава Ракіцкага і Ўладзімера Арлова. Прызнаюся, я даўно чакаў кнігу выбраных перадачаў праграмы “Вольная студыя”, якую больш за дзесяць гадоў вядзе Міхась Скобла. Дзесяць гадоў для радыё – агромністы тэрмін, і тое, што “Вольная студыя” і сёньня – у этэры, сьведчыць пра яе высокі слухацкі рэйтынг. Кожную “Вольную студыю” я чакаю, і нават шкадую, што яна выходзіць толькі раз на тыдзень. Гэтая перадача наталяе маю прагу кантактаваньня са сьветам беларускай культуры. У ёй гутаркі ідуць пра цікавыя, істотныя рэчы, гутаркі – з Асобамі, з творцамі, якія маюць аўтарытэт у беларускім грамадзтве. Істотна і тое, што праграму таксама робіць асоба. Міхась Скобла – вядомы паэт, дасьледчык літаратуры. Я слухаю “Вольную студыю” – і ведаю рэакцыю вядомых людзей на нейкія палітычныя, культурніцкія падзеі, даведваюся пра новыя кнігі, мастацкія выставы. Дзякуючы “Вольнай студыі”, я адчуваю сябе прысутным у кантэксьце сапраўднай беларускай культуры і рэальнага беларускага жыцьця, у кантэксьце асяродзьдзя, якое мне адпавядае.
XS
SM
MD
LG