Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік бабулі Караткевіча


Бабуля пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча Людміла Барысевіч.
Бабуля пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча Людміла Барысевіч.

На могілках у Рагачове ўсталяваны помнік бабулі пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча – Людміле Антонаўне Барысевіч.

Ініцыятарам ушанаваньня памяці бабулі пісьменьніка на занядбаных могілках стаў журналіст і дасьледчык Глеб Лабадзенка. Зь ягонай ініцыятывы былі сабраныя грошы на помнік.



“У суботу, 19 сьнежня, – кажа спадар Лабадзенка, – мы зьбіраемся ўрачыста адкрыць гэты помнік. У Рагачоў прыедуць прыхільнікі творчасьці Ўладзімера Караткевіча й проста нераўнадушныя людзі, якія ахвяравалі грошы на помнік бабулі пісьменьніка”.

Людміла Барысевіч (1873 – 1963) была другой жонкаю дзеда Караткевіча па маці.

На помніку высечаны радкі з Караткевічавай паэмы "Зямля дзядоў":

Непадалёк ад ледзь жывой капліцы,
Над бабчынай магілаю старой,
Як сьлёзы залацістыя, жывіца
Цячэ з параненых магутных хвой.


Фота з блогу Глеба Лабадзенкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG