Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мінулыя суткі ў Беларусі адбыўся 41 пажар, што ў 2 разы болей, чым звычайна. Загінулі 11 чалавек.

Пра гэта БелТА паведаміў прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

“Пры рэзкім паніжэньні тэмпэратуры адбываецца рост колькасьці пажараў у жылым сэктары. Узьнікае рызыка пры выкарыстоўваньні пячнога ацяпленьня і электранагравальных прыбораў, але асноўная прычына гібелі – неасьцярожнасьць пры паленьні цыгарэт. Часта ў людзей у часе моцных маразоў узьнікае спакуса не выходзіць на вуліцу з цыгарэтай, як яны звычайна робяць”,-- паведаміў Навіцкі.
XS
SM
MD
LG