Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звароты з Цхінвалі і Сухумі пакінулі па-за ўвагай


Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі папярэдні парадак дня апошняга пленарнага паседжаньня восеньскай сэсіі. Яно адбудзецца ў пятніцу. 18-га сьнежня.

У парадку дня 8 пытаньняў. Сярод іх няма пытаньня пра зварот да Нацыянальнага сходу Беларусі парлямэнтаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі з просьбай прызнаць незалежнасьць і дзяржаўны сувэрэнітэт гэтых краін. Беларускія дэпутаты езьдзілі ў Сухумі, Цхінвалі і Тбілісі, але пакуль гэтае пытаньне на сэсіі не разглядалі.

Дарэчы, ўчора прайшло паседжаньне рабочай дэпутацкай групы, якая наведвала Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, а таксама Дзярждуму Расеі.

“Дэпутаты, як паведамляе прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў, прадставілі інфармацыю аб выніках камандыровак... Падрыхтавана агульная справаздача, якая будзе накіраваная на разгляд у Сталую камісію Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД і Сталую камісію Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы”.

Наступная сэсія Палаты прадстаўнікоў згодна з дзейным заканадаўствам пачнецца 2-га красавіка 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG