Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такога меркаваньня прытрымліваецца швэдзкі міністар у пытаньнях ЭЗ, а з новага году прадстаўніца Швэцыі ў Эўракамісіі Цэцылія Мальмстром.

Як лічыць Мальмстром, беларуская палітыка ЭЗ павінна вызначацца моцнай прыхільнасьцю да захаваньня правоў чалавека ў гэтай краіне.
У сваім блогу “Апошняя дыктатура Эўропы”, Цэцылія Мальмстром дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад Інтэрнэт-праекту няўрадавай праваабарончай арганізацыі Östgruppen “12 беларускіх экспэртаў пра 12 патрабаваньняў Эўразьвязу”.

Як піша Мальмстром, пасьля праслухоўваньня галасоў вядомых беларусаў, яна адчула, што падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, “вельмі блізкія яе сэрцу”.

“Тыя ж людзі, якія змагаюцца за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды ў гэтай краіне, дастойныя захапленьня”, – лічыць швэдзкі міністар у справах ЭЗ і будучая прадстаўніца Швэцыі ў Эўракамісіі. – ЭЗ мае дакладную лінію, што тычыцца свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека ў беларускім грамадзтве, аднак, на жаль, эўрапейцы ня бачаць жаданага прагрэсу ў гэтым напрамку, разьвіцьця, якое б адбывалася бяз шкоды для правоў чалавека ў Беларусі”.

“Урад Швэцыі і ЭЗ будуць і надалей адсочваць разьвіцьцё падзеяў у Беларусі”, – піша ў сваім блогу Цэцылія Мальмстром.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG