Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНА...

...але добры сьнег і мароз! Тэмпэратура: -17 – -13.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Беларусі дзень салідарнасьці з палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых.

Мінэралягічная выстава “Каменная казка”, Менск, БДУ, 14.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Страсбуры ўручаюць прэмію імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі. Ляўрэатам прэміі ў гэтым годзе зьяўляюцца расейская праваабарончая арганізацыя “Мэмарыял”.

У Вільні сустракаюцца прэзыдэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1770 нарадзіўся вялікі нямецкі кампазытар Людвіг ван Бэтховэн. Дакладная дата нараджэньня Бэтховэна ня вельмі каб пэўная – вядома, што яго ахрысьцілі 17 сьнежня, але захаваўся пераказ, што сям’я адзначала ягоны дзень нараджэньня 16 сьнежня.

У 1939 нарадзіўся Алег Бембель – беларускі паэт і філёзаф. Сын народнага скульптара Беларусі Андрэя Бембеля, ён скончыў менскую кансэрваторыю, пасьля стаў прафэсійным філёзафам і дысыдэнтам. Потым рашуча зьмяніў сваё жыцьцё і пастрыгся ў манахі зь імем Мікалай. З 1996 жыве ў манастыры ў Жыровічах.

У 1951 быў створаны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку – адна з найбольш значных культурных установаў беларускае эміграцыі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці Казахстану.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: "Крысьціна Шацікава кажа, што яе зьбілі за антыфашызм".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Музыка зьяўляецца пасярэдніцай паміж духоўным і пачуцьцёвым жыцьцём” – Людвіг ван Бэтховэн.
XS
SM
MD
LG