Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У амэрыканскім штаце Вашынгтон у прысутнасьці 25 тысяч гледачоў у аўторак зьдзейсьніў першы выпрабавальны палёт новы авіялайнэр кампаніі “Боінг” – “Боінг-787”.

Пры стварэньні “Дрымлайнэра”, прызначанага для палётаў на вялікія адлегласьці, былі скарыстаныя энэргазьберагальныя і экалягічныя тэхналёгіі. Мяркуецца, што для эксплюатацыі “Боінга-787” будзе выдаткоўвацца на 20 працэнтаў паліва меней, чым у падобных парамэтрамі мадэляў.

Як чакаецца, камэрцыйнае выкарыстаньне новага самалёта можа пачацца пры канцы будучага году. Першыя заказы ўжо зрабіла японская авіякампанія “All Nippon Airways”.
XS
SM
MD
LG