Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Роснефть” выказала зацікаўленасьць у прыватызацыі беларускага “Нафтану”, – паведаміў, паводле агенцтва “Інтэрфакс”, прэзыдэнт расейскага нафтавага канцэрну Сяргей Багданчыкаў.


Багданчыкаў заявіў, што праект цікавы для расейскага канцэрну, але “ёсьць пэўныя ўмовы”. Раней беларускі бок заяўляў аб плянах правесьці ў хуткім часе прыватызацыю найбуйнейшага ў краіне нафтаперапрацоўчага і нафтахімічнага комплексу “Нафтан-Палімір”. Аляксандар Лукашэнка нядаўна ацаніў кошт прадпрыемства на 3 мільярды даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG