Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы выкарыстоўваем энэргарэсурсы, як у СССР”


Міхал Залескі

Міхал Залескі

Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі склала за 8 месяцаў гэтага году рэкордныя 4 мільярдаў 308 мільёнаў даляраў. Ці рэальна ў наступным годзе паменшыць гэтую лічбу, пра што заяўляюць улады? Як такі вялікі нэгатыўны балянс замежнага гандлю можа ўплываць на курс беларускага рубля? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.

Цыганкоў: У плянах на наступны год беларускія ўлады, сярод іншага, зьбіраюцца зьменшыць і нэгатыўнае сальда замежнага гандлю. Ці рэальная такая задача і за кошт чаго беларуская эканоміка можа яе дасягнуць?

Залескі: Тэарэтычна гэта магчыма зрабіць у два спосабы. Першы — скараціць выдаткі, другі — павялічыць прыбыткі. То бок, напрыклад, мы можам купляць меней нафты ў Расеі, альбо больш саляркі прадаваць за мяжу. Альбо купляць менш камплектуючых ці зрабіць кошт адзінкі экспарту даражэйшым, чым цяпер. Поле неўзаранае, можна рабіць усё, што хочаш. Але для гэтага трэба паляпшэньне кіраваньня, мэнэджмэнту і наладзіць сапраўдны кантроль за якасьцю.

Цыганкоў: Але ці рэальна палепшыць імпарт энэргарэсурсаў? Бяз іх эканоміка ня здолее вырабляць усё тое, што потым ідзе на экспарт...

Залескі: Мы выкарыстоўваем энэргарэсурсы, як у СССР.
Камандзір — гэта яшчэ не гаспадар.
Мы выкарыстоўваем іх амаль у два разы менш ашчадна, чым палякі. Таму крыніцы для скарачэньня ёсьць. Але — як мы выкарыстоўваем такія магчымасьці? Гэта ўжо залежыць ад кіраваньня. Бо няма гаспадара ў краіне, няма гаспадара на кожным прадпрыемстве. Камандзір — гэта яшчэ не гаспадар.

Цыганкоў: Адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі вось ужо ня першы год нэгатыўна ўплывае на курс нацыянальнай валюты. Але апошнім часам уладам удаецца трымаць курс, і яны заяўляюць, што на наступны год рубель застаецца ў калідоры 10 працэнтаў. Ці магчыма трымаць курс, калі адмоўнае сальда зноў будзе 4-5 мільярдаў у год?

Залескі: Магчыма, калі мы будзем і далей нарошчваць запазычанасьць. Бо мы можам расплачвацца за гэтую розьніцу сваімі грашыма, а можам і пазычанымі. Беларусь пакуль кампэнсуе гэтую розьніцу толькі тым, што пазычае грошы. Тэарэтычна нібыта можна рэзка нарасьціць экспарт, павялічыць кошт адзінкі экспарту — але толькі тэарэтычна. Што мы зробім такога ў наступным годзе, які цуд можна адбыцца, каб адразу пачалося памяншацца нэгатыўнае сальда? Я такога цуду ня бачу.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG