Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увядзеньне эўра ў Польшчы ў 2015 годзе выглядае рэальным, — заявіў у аўторак міністар фінансаў Польшчы Яцак Растоўскі.

Гэтая заява абвергла ранейшыя сьцьвярджэньні прадстаўнікоў выканаўчай улады Польшчы аб тым, што эўра будзе ўведзены ў 2012 годзе, — паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Прадстаўнікі ўраду, ачоленага Дональдам Тускам, у апошнія месяцы заяўлялі пра намер далучыць Польшчу да зоны эўра ў 2012 годзе, калі Польшча і Ўкраіна правядуць чэмпіянат Эўропы па футболе.

Але з-за сусьветнага фінансавага крызісу і супрацьдзеяньня з боку кансэрватыўнай апазыцыі выканаць гэтую задачу стала немагчыма.

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі — адзін з галоўных прыхільнікаў далучэньня Польшчы да зоны эўра ў 2014 ці 2015 годзе. Паводле ягоных слоў, заўчаснае прыняцьце эўра можа адмоўна адбіцца на дабрабыце польскага народу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG