Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ пачынае рабіць ціск на старшыню “Моладзі БНФ”


Андрусь Крэчка
Андрусь Крэчка

14 сьнежня раніцаю лідэру “Моладзі БНФ” Андрусю Крэчку патэлефанаваў участковы, які прапанаваў сустрэцца ў справе нядаўна згубленага Крэчкам пашпарта.


Калі малады чалавек прыйшоў а 13-й гадзіне ў мясцовае аддзяленьне міліцыі, там яго чакалі ўчастковы і супрацоўнік КДБ.

“Пасьля таго, як участковы выйшаў, чалавек у цывільным заняў ягонае месца, сказаў, што мяне запрасілі наконт пашпарта: нібыта прыйшлі да іх дакумэнты зь Міністэрства замежных справаў, і я павінен расказаць пра абставіны зьнікненьня дакумэнта. Я спытаўся: “А з кім я размаўляю?”, – пасьля чаго прагучаў адказ, што той чалавек сапраўды супрацоўнік КДБ. Ён назваў сваё імя, імя па бацьку”, – апавёў Андрусь Крэчка.

Пасьля кароткай размовы аб пашпарце гаворка перайшла на палітычную актыўнасьць старшыні “Моладзі БНФ”. Паводле Андруся Крэчкі, супрацоўнік КДБ распытваў яго аб нядаўніх замежных паездках, а таксама спрабаваў навесьці паклёп на некаторых паплечнікаў, а затым пачаў пагражаць непрыемнасьцямі, зьвязанымі са згубленым пашпартам.

“Па кароткай размове прагучалі словы: “Я хачу дапамагчы табе, але ўзамен ты дапаможаш мне”. Я адразу спытаўся, ці не зьбіраецца ён мне прапанаваць супрацоўніцтва з КДБ, на што пачуў сьмех і адказ, што тое, што я думаю пра КДБ, не адпавядае праўдзе. Ён, маўляў, проста хоча мне дапамагчы парадай, каб я зьмяніў свае погляды на жыцьцё. Ён паабяцаў, што ўся інфармацыя зь ягонага боку нікуды ня пойдзе, на што я такога ж абяцаньня даць ня змог. Таксама ён сказаў, што ў мяне ёсьць час абдумаць усё “да новага году”, а потым “мы сустрэнемся пры іншых абставінах”. Я разьвітаўся і пайшоў”, – расказаў Андрусь Крэчка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG