Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны: Наш страявы — ад Савецкай арміі і ад імпэратарскага войска


Ува ўкраінскім войску рыхтуюцца да зьменаў страявога кроку. Зьмены будуць унесеныя на загад галоўнакамандуючага, прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі.

Пра гэта паведаміла 15 сьнежня ўкраінская газэта «Сегодня». Паводле газэты, нацыянальны страявы крок мае замяніць сабой цяперашні, узорам для якога стаў гэтак званы «прускі» страявы крок, пераняты расейскай імпэратарскай арміяй, а потым і арміяй СССР.

«Нагу цяпер будуць падымаць на 10-15 сантымэтраў, а не на 15-20, як было раней. Калена згінаецца, але нага апускаецца прама, хаця і мякчэй — жаўнер не чаканіць крок усёй ступнёй, а робіць мяккі перакат», — апісвае «Сегодня» новы ўкраінскі страявы крок. Паводле газэты, ужо два месяцы новы крок вывучае батальён ганаровай варты. Камандзір батальёну сказаў газэце, што зьмены ўносяцца, каб спрасьціць крок і зрабіць яго больш падобным да страявога кроку сечавых стральцоў войска Ўкраінскай народнай рэспублікі 1918 году.

А які страявы крок выкарыстоўваецца ў беларускім войску?

Прэсавы сакратар Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Вячаслаў Раменчык распавёў «Свабодзе»: «У беларускім войску ёсьць пешы крок і страявы крок. Страявы крок ужываецца пры руху ў парадным разьліку альбо для аддачы ваенных ушанаваньняў строем ці асобным вайскоўцам. Гэта хуткасьць руху 120 крокаў на хвіліну, пад’ём нагі 20-25 сантымэтраў. Тут мы ўспадкавалі традыцыі савецкага войска, але гэты ж крок выкарыстоўваўся таксама імпэратарскім войскам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG