Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Капэнгагене пратэставалі супраць АЭС у Беларусі


Danmark -- demonstration against the Belarusian nuclear power station in Copenhagen, 15Dec2009

Danmark -- demonstration against the Belarusian nuclear power station in Copenhagen, 15Dec2009

Падчас канфэрэнцыі ААН у пытаньнях кліматычных зьменаў, што праходзіць у сталіцы Даніі, адбыліся маніфэстацыі супраць ядзернай энэргетыкі.


Як паведамляе БелаПАН, у нядзелю, 13 сьнежня, да будынку, дзе праходзіць форум, выйшла інтэрнацыянальная група маніфэстантаў зь лёзунгам "Спыніць АЭС у Беларусі!", а 14 сьнежня гэты ж транспарант быў выстаўлены на акцыі ў "Бэла-цэнтры" падчас канфэрэнцыі. Транспарант "Астравецкая АЭС — дзякуй, ня трэба!" быў вывешаны нядаўна на мосьце каля будынку парлямэнту ў Капэнгагене.

Ядзерная энэргетыка — гэта ня спосаб барацьбы са зьменамі клімату, бо яна небясьпечная для здароўя чалавека і навакольнага асяродзьдзя, патрабуе пастаянных вялікіх выдаткаў і не вядзе да зьніжэньня выкідаў парніковых газаў, лічаць удзельнікі форуму. Паводле ж беларускіх уладаў, насельніцтва краіны ўжо ачуняла ад постчарнобыльскага сындрому і дзьве траціны народу падтрымліваюць ідэю будаўніцтва.

Атамную электрастанцыю зьбіраюцца збудаваць у Астравецкім раёне Гарадзеншчыны. Крэдытаваць будаўніцтва зьбіраецца Расейская фэдэрацыя, а будаўніцтва даверанае расейскай кампаніі “Атамбудэкспарт”. Як раней паведамляла наша радыё, месяц таму гэтая фірма страціла кантракт на пабудову першай атамнай электрастанцыі ў Турэччыне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG