Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найменшая дзяржава сьвету прызнала незалежнасьць Абхазіі


Пасьля Расеі, Вэнэсуэлы і Нікарагуа незалежнасьць Абхазіі прызнаў маленькі ціхаакіянскі востраў і аднайменная дзяржава Науру.


Цырымонія падпісаньня дакумэнтаў прайшла ў адміністрацыі прэзыдэнта Абхазіі. Як паведамляе РИА Новости, дамову падпісалі міністар замежных спраў Абхазіі Сяргей Шамба і кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Рэспублікі Науру Кірэн Кіке. Як адзначаюць расейскія крыніцы, на такі крок дзяржава Науру пайшла пасьля таго, як правяла перамовы з Расеяй пра аказаньне фінансавай дапамогі.

Паводле газэты “Коммерсант”, напярэдадні міністар замежных спраў, гандлю і фінансаў Науру Кірэн Кеке наведаў таксама Паўднёвую Асэтыю. У Цхінвалі науруанскі міністар прыбыў з Масквы, дзе абмяркоўвалася магчымасьць выдзяленьня рэспубліцы 50 мільёнаў даляраў “на неадкладныя сацыяльна-эканамічныя праекты”.

Науру – дзяржава на каралавым ціхаакіянскім востраве з такой самай назвай, насельніцтва якой каля 15 тысяч чалавек. Незалежнасьць Науру абвешчаная ў 1968 годзе, у 1999 Науру далучылася да ААН як найменшая ў сьвеце незалежная дзяржава.


Парлямэнт Науру


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG