Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Беларусі раскрытыкаваў працу дзяржаўных СМІ, — паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад» --> interfax.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы па выніках нарады аб задачах па рашэньні найбольш актуальных пытаньняў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў 2010 годзе.

«Кіраўнік дзяржавы лічыць недастатковай існую ў краіне ідэалягічную працу. Ён зьвярнуў на гэта асаблівую ўвагу кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея», — адзначылі ў прэс-службе. «Прэзыдэнт жорстка раскрытыкаваў дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, як друкаваныя, так і электронныя».

«Сродкі масавай інфармацыі ніяк сёньня не працуюць. Тэлебачаньне ў нас, як і за мяжой — глядзець няма чаго. Радыё ў Беларусі ўжо ніхто не слухае. А па тэлебачаньні глядзяць кліпы. „Развлекаловка“, усё гэта нецікава. І ў мяне такое ўражаньне, што там ужо і кіраўнікі забыліся, што яны ёсьць суб’ектамі ідэалягічнай працы, — прывялі ў прэс-службе словы прэзыдэнта.

Таксама кіраўнік дзяржавы ўказаў на неабходнасьць зьвярнуць пільную ўвагу і на працу сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіёнах. «Прэзыдэнт адзначыў, што рэгіянальныя СМІ не павінны займацца ўсхваленьнем мясцовай улады і, калі ёсьць факты для крытыкі — то не замоўчваць іх, як бы гэта ні гучала непрыемна для мясцовай улады», — дадалі ў прэс-службе.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG